Колькасць смярцей ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 3000 чалавек
Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі на раніцу 16 чэрвеня 2021 года вырасла да 407 748 чалавек. Колькасць смярцей ад COVID-19 павялічылася на 11 — да 3006 чалавек.
Ачунялі і выпісаныя 400 513 (+964) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3006 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, піша АФН са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
За апошнія суткі колькасць тых, хто заразіўся, вырасла на 887 чалавек (5.06% ад пратэставаных за суткі).
Паводле звестках ведамства, у Беларусі праведзены 6 572 741 (+17527) тэст на каронавірус.