
Колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны імкліва скарачаецца
- Грамадства
- 13-01-2019
У Беларусі прыкметна скарацілася колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Так, на пачатак кастрычніка мінулага года, па дадзеных Мінпрацы, іх налічвалася 7457 чалавек. Для параўнання: на 1 красавіка мінулага года — 8412 чалавек, а на 1 студзеня 2018 года — 9030 чалавек. TUT.by падлічыў, колькі ветэранаў засталося ў рэгіёнах Беларусі.

Для параўнання: на 1 красавіка 2014 года ў Беларусі пражывала 20 694 ветэрана (у 2013 годзе — 25,3 тысячы, у 2012-м — 30,5 тысячы). Па дадзеных на 1 ліпеня 2006 года, у Беларусі налічвалася 72 395 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Нагадаем, на 1 кастрычніка мінулага года ў Беларусі пражывала 400 чалавек, узрост якіх перавышае 100 гадоў. Больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Мінску — 63 чалавекі, а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях — па 62.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: