Колькі ветэранаў засталося ў Беларусі?

За год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Беларусі, на жаль, скарацілася на 1205 чалавек, колькасць непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў — на 711 чалавек.

wr_960_18.webp

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сёлетняй вясной у краіне налічваецца 2132 ветэраны ВАВ, з іх усяго 1166 непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў. Яшчэ прыкладна 10 тысяч — людзі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. З іх пераважная большасць — вязні фашызму.
Па афіцыйнай статыстыцы Мінпрацы, агульная колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі на 1 красавіка 2021 года складала 3337 чалавек.
Пры гэтым непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі жылі 1877 чалавек.
Па даных на 1 красавіка 2020 года ў Беларусі ветэранаў ВАВ налічвалася 4806 чалавек, а па даных на 1 красавіка 2019 года — 6250 чалавек.
Мінулай вясной пацярпелых у гады вайны ў Беларусі пражывалі 11 452 чалавекі, вясной 2019 года — 15 194 чалавекі.
За год, які прайшоў з мінулага Дня Перамогі, у Беларусі памерлі два апошнія Героі Савецкага Саюза — Васіль Мічурын і Іван Кустаў.
Паводле thinktanks.by