Кошты на сталічныя таксоўкі вырастуць 25 студзеня

Незадаволеныя мінскія таксоўцы вымусілі дыспетчарскія станцыі падняць тарыф. Гэта вызначана ў пагадненні, падпісаным кіраўнікамі дыспетчарскіх станцый.



taxi_v_minske.jpg

Работнікі таксовак нядаўна пагражалі правесці вулічную акцыю з патрабаваннем падняць кошты на свае паслугі. Пры штомесячнай выручцы ў 10-18 мільёнаў іх заробак складае не больш за 2,5-3 мільёна рублёў. Каб пракарміць сям'ю, даводзіцца несці рэчы ў ламбард. Пра гэта распавёў прадпрымальнік Міхаіл Раковіч, які працуе ў службе таксі 135.
Перавозчыка пачулі: 17 студзеня кіраўнікі дыспетчарскіх станцый падпісалі пагадненне «Аб тарыфах на паслугі па аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі». Як вынікае з тэксту дакумента, з 25 студзеня ніжняя планка тарыфу падымецца да 4,4 тысяч рублёў за кіламетр, з 25 лютага - да 4,9 тысяч рублёў. А 25 сакавіка агучаць новы тарыф, разлічыць які дыспетчары папросяць спецыялістаў ААТ «Легаўтатранс», ВПУП «Спецлегмантаж» і ТАА «Вектар Сэрвіс».
Пры гэтым кіраўнік прафсаюза «Мінскае таксі» Дзяніс Новікаў адзначыў, што восенню мінулага года кіраўнікі сталічных дыспетчарскіх ужо падпісвалі пагадненне, якое выраўноўвае тарыфы, але абяцанні не выканалі. «Дамова - гэта выражэнне добрай волі, а не законапраект, абавязковы да выканання. Паверце, у мяне ёсць усе падставы думаць, што сталічныя таксоўкі не падаражэюць - згоды паміж кіраўнікамі дыспетчарскіх у нас няма», - заявіў ён.

avto.ej.by