“Кожны трэці мужчына просіць яго папрыніжаць”

Старажыла сэкс-бізнэсу распавядае, як за ноч зарабляе трохмесячны заробак свайго мужа, куды зніклі сутэнёры і чым яе ўражваюць беларускія мужчыны.



putana.jpg

Дашы 29 гадоў, а працаваць яна пачала з 18-ці. У прыцемках падаецца, што жанчына вылучаецца прывабнасцю, характэрнай для порнафільмаў: прыемныя рысы твару, сакавітая фігура, бюст вялікага памеру, татуаж на броўках і правакацыйная няўседлівасць.

Даша расказвае пра свой шлях у вулічную прафесію. Слухаць яе вельмі цікава, рот раскрыў бы нават барон Мюнхгаўзэн.

“Спачатку былі папікі. Потым гэта закалябала. Проста ў адзін цудоўны момант прыйшла ў цэнтр Мінска: “Можна папрацаваць?” Тады нашы паслугі каштавалі яшчэ танна: 40 долараў за гадзіну, а ноч — 100. Цяпер я бяру 120 долараў за гадзіну”.

Еўрарадыё: Колькі ў вас бывае кліентаў за ноч?

Даша: Гвалціць я сябе не гвалчу. Калі адчуваю, што стамілася, працаваць перастаю. Але касар за вечар магу зарабіць. Па 800 часта бывае. Але ў асноўным 300 долараў я стабільна за дзень зарабляю. Гэта літаральна за дзве гадзіны. Гэта ж не ўвесь час сэкс. Мінеты ў асноўным. А працую кожны дзень, звычка. Я ўжо не магу нават дома сядзець. Не спіцца, не ляжыцца, — весялее Даша. — Рэальна фанат сваёй працы, усё падабаецца. Таму і кліентаў шмат. Люблю мужчынаў і грошы, гэта добра спалучаецца.

Еўрарадыё: Што вы за гады займелі ў матэрыяльным плане?

Даша: Кватэру, машыну, рахунак у банку маю. Было некалькі бойфрэндаў, праз якіх нічога не заставалася, гублялася ўсё.

 

Манера расказаў Дашы пераменлівая, але пра бяспеку і міліцыю яна гаворыць выключна сур’ёзным і адказным тонам.

“Быў апошні выпадак: кліент бухі схаваў золата і грошы, як звычайна. І забыўся пра гэта. Мы выходзім, і ён вылятае: “Ну што, абакралі мяне?” Я ведаю, што ў гэтых сітуацыях трэба раздзявацца і ўсё вытрасаць са старту. А дзяўчына пачала: “Мы нічога не бралі”. І ён ёй нажа ў бачыну! Яго пасадзілі. Яна выжыла”. 

Еўрарадыё: То бок кліенты ў вас, атрымліваецца, людзі складаныя…

“Траціна мужчын да нас ездзіць дзеля сэксу, астатнія — каб выгаварыцца, паразмаўляць, пачуць, што ён найлепшы, то бок атрымаць за-да-валь-ненне, — кажа Даша настаўніцкім тонам. — Апошнім часам вельмі шмат цнатлівых кліентаў па 27-29 гадоў. Увогуле не ведаю, што гэта будзе, канечне. Моладзі вельмі шмат стала: такі накачаны, пі..ка па калена. Пытаюся, што тут робіць. Кажа: “Ды да вас танней ездзіць, вы больш шчырыя. Такія вось дзяўчаты пайшлі”.

Еўрарадыё: А ці бывалі ў вас знакамітыя кліенты?

Даша: Былі вельмі статусныя, вельмі вядомыя кліенты. Сярод міліцыі ў мяне рэпутацыя харошая, “прымаюць” (затрымліваюць — Еўрарадыё) мяне рэдка. У мяне няма касякоў, не краду і гэтак далей. Я з усімі на роўных камунікую. Нават з той жа міліцыяй. Кажуць: “Мусара!” Ды не, у іх работа такая. Але сярод іх вельмі шмат харошых людзей. І цудоўных, і проста выдатных. І сябрую нават  з некаторымі. Ёсць і дрэнныя. Але абломяцца рана ці позна”.

Еўрарадыё: Не лічылі, колькі за вашую кар’еру вы абслужылі мужчын?

“На мільёне збілася. Рэальна дафіга!” — Даша рагоча.

Еўрарадыё: Відаць, і цікавостак, і эксклюзіваў было шмат…

Даша: Ну, не ведаю, часам просяць: і пасікай, і папрыніжай. Не люблю такім займацца. А апошнім часам вельмі шмат такіх кліентаў, маўляў, я ж не …..,  але ў сраку мяне …… Раней увогуле такога не было. Напрыклад, 10 гадоў таму мужыка трохі ніжэй лізнеш — і ён табе ў морду: “Ты што робіш?” Цяпер кожны трэці гэтага просіць! Прычым тут вось тры хлопчыкі стаялі, у іх кліентаў было у 250 разоў больш, чым у нас. Кліентаў было мора, мо-ра!

 

Забаўна, што пра сям’ю ў Дашы асаблівая гамана. Сябе, нягледзячы на свавольную прафесію, яна падае як клапатлівую жонку і маці.

“Ёсць муж, ёсць дзіцёнак. Усё як у людзей, усё ў парадку. Шэсць гадоў разам, — сур’ёзным голасам даводзіць Даша. —  Муж ужо нармальна, прызвычаіўся. Ён, калі што, за мяне заваліць і выцягне мяне з любой сітуацыі. Яму спачатку было вельмі няпроста, але я псіхолаг вельмі добры. У мужчыны дзве боязі: жанчына знойдзе ці большы х.., ці багацейшага. Муж упэўніўся, што ён для мяне найлепшы, што я ніколі дадому не прыношу ніякай заразы, прыношу ледзь не месячную зарплату штодня. А побач жыве суседка, якая з некім я…ца за бутэльку віна”.

Еўрардыё: А чым ваш муж займаецца?

Даша: Ён працуе, ён у мяне такі правільны. Спачатку на будоўлі працаваў, ездзіў за мяжу нават. Па два месяцы дома не было. Я адна спаць не магу, крычу: “Едзь дадому!” І вось ён прыехаў — а я грошы ў тумбачку кідаю, трохдзённую зарплату. Гляджу, а чалавек тупа ўпершыню ў жыцці плача: “Мне трэба два месяцы працаваць на тыя грошы, якія ты зарабіла за тры дні”. Кажу: “Сядзі дома, праца бывае розная”. Але ён не захацеў быць альфонсам. Падарункі ад мяне ніколі не прымаў. Толькі машыну. І тое ён нейкія капейкі — пару касароў — даў.

Еўрарадыё: А якія якасці вы цэніце ў моцным поле? Ну, каб сказаць, што класны мужык.

Даша: Шчырасць, прыстойнасць. Мужыкі розныя бываюць. З’едлівыя і так далей. Мужнасць павінная быць нейкая. Бывае, ён багаты, а дзяўчына не кахае. Аднак усё жыццё з ім жыве. Я так не магу, напрыклад. У мяне шмат такіх прапановаў было. Нават адзін мільярдэр, фін, два гады чакаў. Кажа: “У мяне па мільёне еўра ў год, ты разумееш? Столькі часу цябе чакаю”. Адказваю: “Я цябе не кахаю, ты разумееш? Не і ўсё.

 

Нават такая запатрабаваная і гаваркая начная мятлушка, як Даша, не заўсёды задаволеная сваімі канкурэнткамі і многіх крытыкуе:

“Нядаўна быў выпадак. Прыходзіць дзяўчынка, такая задаволеная: “Мяне вы…лі так добра, яшчэ і пачак парашку далі!” Няўжо не разумее, што з жалю даў, каб памылася і абсціралася? — з гнеўнай весялосцю адразае путана. — А пры сутэнёрах такога б не было. У тыя часы ўсе былі дагледжаныя. Не дай Бог ты захварэеш — п…. табе. Украдзеш — яшчэ горш. Наркотыкі — не дай бажэ. Сёння сутэнёраў няма, але “дах” ёсць, у кожнай свой”.

Еўрарадыё: А як вы ставіцеся да дзяўчат, якія гойсаюць па клубах і займаюцца сэксам за вандроўкі, кактэйлі ці дарагія падарункі?

Даша: Гэта тое самае, што і мы. Хоць ёсць проста развадзілы. Хлопца развесці — чаму б і не? Нармальная тэма. Многія на гэтым зарабляюць, я так падпрацоўвала. Тупа ў бары сядзіш: “Вой, я гэта хачу, я тое хачу”. Яно каштуе фіг ведае колькі. Ты бухаеш-бухаеш, а кліент плаціць. Рэальна для гэтага наймаюць прыгожых дзяўчынак, каб разводзілі кліентаў. Аднойчы адна паўбара выпіла — а цвярозая. Дык мужык той кактэйль паспрабаваў — і як даў ў галаву: “Што ты мяне разводзіш, як лоха. Я паю-паю цябе, а ты не п’янееш, што ты там такое п’еш?

Еўрарадыё: Вы размаўляеце — што Жырыноўскі пазайздросціць. Што заканчвалі?

Даша: Прафтэхвучылішча. Але мне ў 13 гадоў ужо гарэлку прадавалі. Мужыкі жагналіся, калі даведваліся, колькі мне гадоў. Не верылі. У мяне менталітэт і логіка — усе кажуць, што разумніца такая.

***

Спецыялісты, якія штодня непасрэдна камунікуюць з путанамі, прызнаюцца, што з сотняў такіх дамачак сустракалі адзінкі тых, якія сапраўды добра сябе адчуваюць і сабралі грошай. Вельмі часта дзяўчаты колюцца, маюць гепатыт і ВІЧ, псіхалагічныя праблемы і падвяргаюцца гвалту. Але хто ў гэтым жыцці прызнаецца, што ён пралічыўся? Таму ў нармальнага чалавека гэтая прафесія хутчэй выклікае шкадаванне, чым зайздрасць.

 

Яўген Валошын, euroradio.fm