«Краіна герояў і паліцаяў». Маці аднаго з анархістаў-партызанаў распавяла, чаму суд зрабілі закрытым

На думку Валянціны Аліневіч, маці Ігара Аліневіча, суд зрабілі закрытым, бо ўлады баяцца публічнасці, у тым ліку, падрабязнасцяў затрымання хлопцаў.

257494186_6331068100298193_8762338322925074067_n.jpg


Падрабязнасці такія, што ў момант затрымання прадавачка крамы, у якую зайшлі двое хлопцаў, каб купіць ежы, патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра іх. Краіна герояў і паліцаяў. Дапытвалі памежнікі (не амапаўцы, і не гэбісты). Пусцілі слезацечны газ і пачалі збіваць. Сяргей парэзаў рукі, і ўвесь пакой быў заліты крывёю. Ён сам распавёў пра гэта маці, калі яго судзілі ў Гомелі", — напісала Валянціна Аліневіч у фэйсбуку.
Яна ўдакладняе, што і адвакаты, і самі абвінавачаныя былі супраць таго, каб суд закрылі. "Хлопцы сказалі, што яны — дэмакраты па перакананні, за сумленныя выбары, за празрыстасць у абмеркаванні і хочуць, каб суд быў адкрытым і галосным. Грамадства павінна ведаць, што адбывалася на самай справе".
Таксама Валянціна Аліневіч распавяла, што з залы выдалілі аднаго са сваякоў за тое, што ён проста памахаў брату. Усе гэтыя 15-20 хвілін забаранялі размаўляць хлопцам адзін з адным, і мець зносіны са сваякамі нават жэстамі. "У рэшце рэшт, Дзіма Разановіч адказаў на пагрозы з боку аховы: што вы нас палохаеце? Нам ужо няма чаго губляць, акрамя ўласных кайданоў, таму што перад вамі чатыры перакананых рэвалюцыянера!"