«Крута змяніць сваё жыццё»: дзяўчына ў інвалідным вазку пачала працаваць барыста
Дзяўчына ўладкавалася на працу ў Лідзе ў кавярню Central Coffee House.

Наталля Астаніна, фота з facebook
Наталля Астаніна — дзяўчына, прыкутая да інваліднага вазку. Цяпер яна працуе барыста ў лідскай кавярні. Дзяўчына змагла атрымаць новую прафесію дзякуючы
праекту «Інклюзіўны барыста», які скіраваны на дапамогу ў працаўладкаванні людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Натхняльнік праекта актывіст Саша Аўдзевіч напісаў у фэсбуку, што праца вялася цэлы год, і выказаў спадзяванні на далейшую і глыбейшую інклюзію для людзей з інваліднасцю.
«Дзякуй праекту за каштоўныя веды і магчымасць так крута змяніць сваё жыццё», — напісала сама Наталля ў сваім інстаграме.