Крымінальная справа супраць Аляксея Шчадрова закрытая
Стала вядома, што крымінальная справа, якая была ўзбуджаная ў гэтым годзе Шчучынскай раённай міліцыяй супраць верніка — дабрачынца Аляксея Шчадрова, у верасні спынена.
Адпаведная пастанова было прынята яшчэ 11 верасня. Аляксей Шчадроў атрымаў на рукі дакумент 24 верасня, згодна з пастановай яму на дадзены момант не пагражае адказнасць па артыкуле 193.1
Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Хрысціянскі вернік спадзяецца цяпер, што ніхто не будзе замінаць яму займацца дабрачыннай дзейнасцю, паколькі за апошнія месяцы
яму з дапамогай розных праваабарончых арганізацый удалося зарэгістраваць прыватную сацыяльную ўстанову «Павер у сябе».
Нагадаем, што ў Аляксандраўцы Шчучынскага раёна Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. У чэрвені гэтага года яго абвінавацілі ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць
незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў ўмовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
spring96.org