Крымінальная справа супраць Мікалая Казлова накіраваная ў суд

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка АГП Мікалая Казлова.

kazlou_2_1.jpg

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыяй Мікалая Казлова.
Прэс-служба Генеральнай пракуратуры паведаміла, што лідара АГП абвінавачваюць у разгалошванні даных папярэдняга следства. Справу пачалі ў сакавіку 2021 года.
«Абвінавачаны ў снежні 2020 года і студзені 2021 года дапытваўся ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатай Генпракуратурай у дачыненні да Ціханоўскай С. і іншых асоб па факце здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Орган крымінальнага пераследу папярэджваў К. аб недапушчальнасці выдавання даных папярэдняга следства і пра крымінальную адказнасць, якая наступе за гэта.
Аднак абвінавачаны паведаміў прадстаўнікам СМІ і іншым грамадзянам пра сутнасць яго допытаў па абставінах крымінальнай справы, а таксама перадаў іншыя звесткі, якія не падлягалі разгалошванню», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Нагадаем, Мікалая Казлова, падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы, некалькі разоў выклікалі на допыт. Ён увесь час адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у СК, за што яго нават алпраўлялі на суткі.