Крымскія татары прарвалі кардон АМАПу на мяжы паўвострава з Херсонскай вобласцю

Тысячы людзей прыехалі сюды сустракаць Мустафу Джамілева.



dzh.jpg

Людзі зрабілі жывы калідор, праз які прайшоў лідэр крымскіх татараў. Цяпер ён знаходзіцца каля КПП і паспеў паведаміць журналістам, што пакуль не ведае, ці пусцяць яго ў Крым.

Напярэдадні стала вядома, што Джамілева не ўпусцілі ў Расію, ён спрабаваў прыляцець ў Сімферопаль рэйсам з Масквы. Раней паступалі паведамленні пра тое, што ў апошні яго прыезд у Крым ужо на мяжы палітыку ўручылі нейкі дакумент аб тым, што на пяць гадоў яму забаронена прыязджаць у Расію.

Паводле "Эхо Москвы"