Крыніца: БЧБ-сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!» збіраюцца прызнаць нацысцкімі
Бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!» ўсё ж збіраюцца прызнаць нацысцкімі. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на адзін з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.
![Фота delfi.lt Фота delfi.lt](/img/v1/images/baltarusija_86323339.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота delfi.lt
Сцвярджаецца, што ў КДБ Беларусі паступіў на ўзгадненне
праект МУС «Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай
сімволікі і атрыбутыкі», а на ўключэнні туды БЧБ-сцяга і лозунгу «Жыве
Беларусь» асабіста настойваў дэпутат Ігар Марзалюк.
Прыняцце адпаведнага закона нібыта плануюць прымеркаваць да
22 чэрвеня.