Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь
У снежні ксёндз Вячаслаў Барок адбыў 10 сутак зняволення.
Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь.
1 і 4 ліпеня яго зноў выклікалі ў Расонскі РАУС па новай абсурднай адміністрацыйнай справе. Міліцыянты спрабавалі незаконна правесці яго агляд.
Пасля гэтага ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, прыняў рашэнне часова пакінуць краіну. Заўтра ён абяцае распавесці падрабязнасці на сваім ютуб-канале.
У снежні ксёндз Вячаслаў Барок адбыў 10 сутак зняволення.