Куды знікаюць графіці: у Гродна сапсавалі партрэт Вітаўта
Невядомыя абстралялі фарбай малюнак князя Вітаўта на вуліцы Пушкіна ў Гродна.

Не пашкадавалі вялікага князя і камунальнікі — частку карціны замазалі тынкоўкай. Графіці, на якім намаляваны партрэт князя Вітаўта, на вуліцы Пушкіна з’явілася ў 2014 годзе, паведамляе vgr.by.
Яго аўтар — мастак з Салігорску Silen — ствараў карціну ў рамках праекта Must Act — Must Art.

Так выглядаў малюнак адразу пасля стварэння.

А так — пасля.
Дзякуючы гэтаму праекту ў Гродна з’явілася каля 10 малюнкаў, у асноўным на жылых дамах.
Аднак частку з іх напаткаў сумны лёс. Так, у лістападзе 2014 года знiклi выявы дзвюх дзяўчат з дамоў на Дзяржынскага: адна была з доўгімі ружовымі валасамі, другая нагадвала фею з фільма «Малефісента» і размяшчалася на трансфарматарнай будцы за будынкам цэнтра занятасці.

Яе зафарбавалі па просьбах жыхароў навакольных дамоў, якім графіці нагадвала «ведзьму».

У канцы сакавіка 2015 года з падземнага пераходу каля аўтавакзала знікла птушка — яшчэ адно графіці, намаляванае ўдзельнікамі праекта Must Act — Must Art.

Тады камунальнікі патлумачылі знікненне тым, што ад дажджоў на сцяне з выявай пачала трэскацца і абвальвацца фарба.
