Курапацкія актывісты заклікаюць падмяніць затрыманых

Кардынатары варты затрыманыя, але гэта не мусіць паўплываць на арганізаванасць пратэсту — лічыць Ганна Шапуцька.

novychas_04.jpg


"Курапацкую вахту сёння павінны каардынаваць актывісты Еўрапеўскай Беларусі, але ж Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі за кратамі, Лёня Кулакоў са зламанай рукой". — паведаміла праваабаронца і грамадзянская актывістка Ганна Шапуцька ў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"Таму сёння калі ласка каардынуйцесь самі па два-тры чалавекі і прыходзьце да "бульбаш-хола", хто можа вядзіце стрым, галоўнае - тлумачыць наведвальнікам,што тут Месца Жалю, а не месца забаўляльным комплексам, што рэстарацыя не павінна існаваць,, распавядаць пра мемарыял і трымаць Курапацкую Вахту. Будзем салідарнымі." — заклікала яна сваіх чытачоў.
Курапацкая варта трывае ў Мінску з 31 мая па сённяшні дзень: актывісты блакуюць уезд да рэстарацыі "Паедзем паядзім", якая, на іх думку, абражае памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, бо знаходзіцца літаральна на костках расстраляных.