Кватэру суддзі!
Жыхары Астравецкага раёна заступіліся за Аляксандра Дзямешчыка.
Жыхары Астравецкага раёна заступіліся за Аляксандра Дзямешчыка.
Зварот на імя міністра юстыцыі і старшыні Гродзенскага аблсуда, напісаны з ініцыятывы актывіста Руху «За Свабоду» Івана Крука, падтрымалі 18 чалавек Выканаўчыя ўлады Астраўца ўжо
каля трох гадоў не забяспечваюць старшыню раённага суда спадара Аляксандра Дзямешчыка службовым жытлом. Суддзя вымушаны штодзень дабірацца на працу са Смаргоні. Ён губляе вельмі многа часу на дарогу
ў суд і дамоў. Улічваючы вялікую нагрузку на працы, у Дзямешчыка практычна не застаецца часу на стасункі са сваёй сям’ёй.
Актывіст Руху «За Свабоду» падазрае, што старшыня Астравецкага райвыканкама сп. Кавальчук наўмысна адцягвае рашэнне жыллёвага пытання старшыні райсуда, каб трымаць яго «на
кароткім ланцужку прасіцеля».
Паводле Івана Крука, суддзя Дзямешчык намагаецца добрасумленна выконваць свае абавязкі, заўсёды імкнецца разабрацца ў сутнасці справы і выносіць справядлівае рашэнне, праз што заслужыў павагу жыхароў
раёна.
Жыхары Астраўца просяць міністра неадкладна вырашыць жыллёвае пытанне Дзямешчыка, а таксама звяртаюцца да старшыні Гродзенскага аблсуда з просьбай кампенсаваць суддзі транспартныя выдаткі цягам
апошніх трох гадоў.
Паводле інфармацыі Руху «За Свабоду»