Лачо дзівес! Праграма падтрымкі для ромаў, якія перажылі генацыд

Ромы ва Усходняй Еўропе, асабліва тыя, якія перажылі нацысцкі пераслед, жывуць у беднасці і выключаны з жыцця грамадства.

Фота з сайта www.stiftung-evz.de

Фота з сайта www.stiftung-evz.de


На працягу многіх гадоў Фонд EVZ («Памяць, адказнасць і будучыня») падтрымлівае праекты па аказанні гуманітарнай дапамогі ромам, якія нарадзіліся да 1945 г., у некалькіх усходне-еўрапейскіх краінах.
Рэалізоўваючы праграму «Лачо дзівес!», Фонд мае намер узмацніць сваю дзейнасць на карысць гэтай мэтавай групы і пашырыць падтрымку праектаў на іншыя ўсходне-еўрапейскія краіны. Першы конкурс заявак арыентаваны на рускамоўных заяўнікаў, якія прадстаўляюць грамадскія арганізацыі з Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і Эстоніі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2016 г.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце Фонду EVZ 
Паводле Прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску