Лагвінец: Рэжым пачынае спецаперацыю “Размовы пра дыялог”
Апошнімі днямі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей ды міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў зрабілі некалькі заяваў датычна наладжвання стасункаў з ЕС. Што за імі стаіць? "Давайце сядзем спакойна за стол і будзем абмяркоўваць. Размова напэўна не будзе простай і лёгкай для абодвух бакоў. Але не будзем рабіць гэтага — не будзе руху, — заявіў Мартынаў у эфіры тэлеканала “Беларусь–1 8 красавіка.
Апошнімі днямі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей ды міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў зрабілі некалькі заяваў датычна наладжвання стасункаў з ЕС. Што за імі стаіць?
"Давайце сядзем спакойна за стол і будзем абмяркоўваць. Размова напэўна не будзе простай і лёгкай для абодвух бакоў. Але не будзем рабіць гэтага — не будзе руху, — заявіў Мартынаў у эфіры тэлеканала “Беларусь–1 8 красавіка.
Па яго словах, “мы гатовыя сядаць і размаўляць на ўсе тэмы.
“Хочаце вы, каб вашыя паслы, якіх вы раптам чамусьці выцягнулі з Беларусі, вярнуліся назад — мы не супраць. Але, натуральна, нам бы хацелася, каб яны займаліся тут не нейкімі закулісным справамі, накіраванымі супраць развіцця нашых адносін", — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.
Па словах Мартынава, “будзе несур'ёзна", калі паслы вернуцца, а Еўрасаюз потым пойдзе на “чарговы набор санкцый.
“Выглядае на тое, што Мінск пачынае спецаперацыю "аднаўленне размоваў пра дыялог з Захадам". Магчыма, ківач ужо ідзе ў адваротны бок, — кажа ў сваім каментары да апошніх заяваў беларускага кіраўніцтва дарадца старшыні Руху “За Свабоду, палітолаг Алесь Лагвінец.
“Нягледзячы на прыхільнасць Крамля, сітуацыя ўнутры краіны не паляпшаецца, а новыя і ранейшыя фігуранты спісу неўязных у краіны ЕС, відаць, не вельмі шчаслівыя, — зазначае Лагвінец.
Разам з тым, на ягоную думку, “рэжым вельмі дбае пра "захаванне твару" ўнутры грамадства і сярод наменклатуры. Таму, кажа Алесь Лагвінец, “зараз мы чуем пусты барабанны бой наконт гатовасці да дыялогу.
Гэта — “тыя самыя савецкія штампы, якія адлюстроўваць няведанне і нежаданне ведаць, як робяцца справы ў цывілізаваным свеце.
Больш за тое, “улады Беларусі граюць вар'ята, бо ўсіх пераконваюць, што дыялог патрэбны Захаду, а не рэжыму, адзначае Алесь Лагвінец.
Паводле pyx.by