LegalizeBelarus правядзе акцыю ў падтрымку Пятра Маркелава
Сябра LegalizeBelarus Пятра Маркелава асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні», калі ён спрабаваў дамагчыся перагляду галасоў падчас парламенцкіх выбараў.
![3433b4af_6d38_473c_9c48_a802f50352a0_w1023_r1_s_1.jpg 3433b4af_6d38_473c_9c48_a802f50352a0_w1023_r1_s_1.jpg](/img/v1/images/3433b4af_6d38_473c_9c48_a802f50352a0_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гэтыя два тыдні ён правядзе ў халодным і бязрадасным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, — пішуць LegalizeBelarus ў сваім акаўнце ў фэйсбуку. — Але кожны з нас можа дадаць трохі салідарнасці і цяпла ў будні Пятра.»
Акцыю падтрымкі арганізатары правядуць сёння а 19-й. На сустрэчы можна будзе адправіць паштоўку і ахвяраваць грошы Пятру.
«Месца можна даведацца напісаўшы ў бот @moladzbot», — пішуць LegalizeBelarus.