Лекцыя «З чаго пачаць назіранне за птушкамі?»

АПБ раскажа, з чаго пачаць назіранне за птушкамі, як убачыць дробных птушак у густых кустах і чаму птушкі могуць прынесці шмат радасці ў жыццё любога чалавека. Бёрдвочынг – гэта нескладана! Не верыш – прыходзь і пераканайся.

afisza_3_1.jpg

Лектар – кіраўнік аддзела развіцця АПБ Карына Салавей
Пра што вы даведаецеся на лекцыі:• Што такое бёрдвочынг?• Бёрдвочары: людзі ці птушкі?• Колькі птушак "прапісана" ў Мінску?• Самыя "птушыныя" месцы сталіцы• Як за сезон можна стаць юным «арнітолагам»?• Чаму назіраць за птушкамі – гэта хобі будучыні?• Паптушкуем проста на выставе! 
Лекцыя адбудзецца ў межах выставы Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Нью-Ёрку, шырока выстаўлялася ў ЗША і Еўропе. Гэта першая персанальная выстава мастачкі на яе радзіме.
28 кастрычніка а 19.00 АПБ праводзіць лекцыю ў Галерэі Ў (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19).
Чакаем вас 28.10 19:00 у івент-зале!
Паводле прэс-рэліза