Лекі ў Беларусі можна будзе набываць анлайн?
Міністэрства аховы здароўя зрабіла цікавую прапанову — дазволіць анлайн-продаж лекаў, піша «Эканоміка Беларусі».

Праект гэтага рашэння вынесены на грамадскае абмеркаванне. Яно працягнецца да 31 снежня.
Згодна з праектам пастановы, у інтэрнэце могуць дазволіць прадаваць лекі са спісу безрэцэптурных прэпаратаў. Аднак сродкі з доляй этылавага спірту вышэй за 25% патрапяць пад выключэнне.
Прадаваць безрэцэптурныя прэпараты змогуць толькі інтэрнэт-аптэкі, уключаныя ў спецыяльныя рэестры Дзяржфармнагляду.