Летась насельніцтва Мінска скарацілася — упершыню з 1939 года, калі не лічыць вайны
Насельніцтва Беларусі у апошні час устойліва скарачалася з 1994 года. Але сталіца краіны так жа ўпарта прырастала новымі жыхарамі. А вось у 2020 годзе насельніцтва Мінска раптоўна зменшылася, піша «Наша Ніва», спасылаючыся на Белстат.
![20210617_bun_nn_honar_1787_sca5c.jpg 20210617_bun_nn_honar_1787_sca5c.jpg](/img/v1/images/20210617_bun_nn_honar_1787_sca5c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,
на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),
на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).
Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з
1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з
1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.
Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не
згадвалі пра гэта.
Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каронавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.