Лідар «Старога Ольсы» з'ехаў ва Украіну
Музыка Зміцер Сасноўскі, лідар гурта «Стары Ольса», цяпер знаходзіцца ў Кіеве.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сам музыка.
Зміцер Сасноўскі быў затрыманы 13 лістапада ў ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Гэта адбылося ў Клецку, дзе сям'я музыкі мае лецішча, паведамляе «Еўрарадыё». Сасноўскага трымалі у Клецкім РАУС тры дні да суда, які адбыўся 16 лістапада, і з часу затрымання ні разу не пакармілі.
У выніку музыку прысудзілі штраф у 30 базавых велічыняў.