Лідара гурта «Gods Tower» асудзілі на тры гады «хіміі»

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння абвешчаны прысуд лідару легендарнага гомельскага метал-гурта «Gods Tower» Уладзіславу Наважылаву (Лэслі Найф) — тры гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

img_20210615_121200_1.jpg


Уладзіслава Наважылава абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар на адрас старшыні гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя ў інтэрнэце.
У апошнім слове музыка сказаў, што з'яўляецца адзінай крыніцай даходу ў сям' і, і, калі яго пакараюць зняволеннем, гэта будзе катастрафічным для сям'і. Ён папрасіў ужыць пакаранне, не звязанае з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
 Тым не менш, суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў Уладзіславу тры гады «хіміі» з накіраваннем — менавіта столькі запытала пракурорка Гаркуша.