«Лідскае піва» заўважыла попыт на беларускую мову і заяўляе, што "пачула" спажыўцоў
Грамадскія актывісты накіравалі кіраўніцтву прадпрыемства пытанні, чаму беларускай мове надаецца мала ўвагі, а таксама з просьбай больш шырока выкарыстоўваць мову ва ўсіх сферах дзейнасці прадпрыемства.
www.015.by
Адказаць на прэтэнзіі беларусаў ААТ «Лідскае піва» вырашыла праз афіцыйную старонку прадпрыемства ў Фэйсбуку. Кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што збіраецца разгледзець пытанне аб больш шырокім выкарыстанні беларускай мовы ў рэкламе і іншых відах дзейнасці:
«Паважаныя сябры!
За апошнія некалькі дзён мы атрымалі шэраг лістоў з прапановамі выкарыстоўваць беларускую мову ў камунікацыі нашага прадпрыемства.
Дзякуем вам, што не застаяцеся абыякавымі да ААТ «Лідскае піва» і прадукцыі, якую мы выпускаем. Колькасць людзей, зацікаўленых у тым, каб беларуская мова выкарыстоўваўся ў рэкламе, нашмат большая, чым нам ўяўлялася раней, попыт на яе, відавочна, ёсць.
Мы пачулі нашых спажыўцоў і абяцаем разгледзець пытанне аб з’яўленні беларускай мовы ў прасоўванні нашай прадукцыі».