Лісты з-за кратаў: ТОП-10 беларускіх бардаўскіх песень ад палітзняволенага Максіма Знака
Палітзняволены адвакат Максім Знак напісаў ліст, у якім пералічыў свае ўлюбёныя беларускія бардаўскія песні: Вольскі, Камоцкі, Вайцюшкевіч, Барышнікаў і іншыя.
![photo_2021_12_18_18_04_11.jpg photo_2021_12_18_18_04_11.jpg](/img/v1/images/photo_2021_12_18_18_04_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Трэба назваць 10 улюбёных беларускіх бардаўскіх песень. І ня ў тым справа, што я не памятаю 10 беларускіх бардаў, а ў тым, што шмат у каго я люблю больш за 1 песню, але я паспрабую нікога не пакрыўдзіць. Ня будзем займацца вызначэннем, якая песня можа лічыцца аўтарскай. Хай будзе на беларускай мове, пад гітару і са сваёй музыкай ці словамі (лепей каб разам, але перш за ўсё узгадаў не заўжды 10 аўтарскіх). І назаву 10 выканаўцаў.
1. Л. Вольскі — Павешаным у 1863 (Калі ідуць на абардаж)
2. А. Камоцкі — Зорка босая
3. З. Вайцюшкевіч — Дзе мой край
4. А. Хадановіч — Муры
5. К. Камоцкая — Чаканне Калядаў
6. І. Варашкевіч — Будзь разам з намі
7. Я. Барышнікаў — Шчара
8. Паліна Рэспубліка — Як ты
9. Т. Беланогая — Каханы мой
10. В. Акуліч — Мора ўнутры
І яшчэ адна, якую я, дарэчы, узгадаў першай — «Па дарозе з Вільні на Полацак».
*Песню «Па дарозе з Вільні на Полацак» напісала Лера Сом, але пачуць яе таксама можна ў выкананні Вольгі Акуліч і Андрэя Мельнікава.
Як напісаў, дык адразу яшчэ ўзгадаліся, але гэтыя — першыя, што прыйшлі ў галаву.
Усім прывітанне!»
Падтрымаць Знака Максіма Аляксандравіча можна лістамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Чытайце па тэме:
![Лісты з-за кратаў: 23 кнігі, якія рэкамендуе палітзняволены настаўнік Андрэй Пятроўскі Лісты з-за кратаў: 23 кнігі, якія рэкамендуе палітзняволены настаўнік Андрэй Пятроўскі](/img/v1/images/piatrouski_90.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)