Прайшлі 18 месяцаў пасля затрымання Эдуарда Бабарыкі. Гэта максімальны тэрмін, але палітвязня не вызвалілі
Учора споўнілася роўна 18 месяцаў, як Эдуард Бабарыка знаходзіцца за кратамі. У адпаведнасці з дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства. Па заканчэнні 18 месяцаў абвінавачаны павінен быць неадкладна вызвалены. Але Эдуард на волю так і не выйшаў, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.
Дзеючае заканадаўства дазваляе падаўжаць утрыманне пад
вартай звыш 18 месяцаў, калі папярэдняе расследаванне завершана, а матэрыялы
крымінальнай справы прадастаўлены Эдуарду і яго адвакатам на азнаямленне. Аднак
дакладнай інфармацыі на гэты конт няма.
Адвакаты Эдуарда не каментуюць сітуацыю ў сувязі з адабранай падпіскай аб невыдаванні.