Ігар Банцэр: З'язджаць? Абсалютна гэтага не будзе
Рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», па выхадзе на волю заявіў, што ні пра што не шкадуе і распавёў «Свабодзе» пра сваё здароўе.
17 снежня Ігар Банцэр выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары.
Банцэра
абвінавацілі за перформанс у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі
(ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу). 19 сакавіка ў Банцэру прысудзілі 1,5
года «хіміі».
Ён адбываў
пакаранне ў Віцебску.
Пасля
вызвалення Банцэр сказаў, што не лічыць сябе вінаватым і ні пра што не шкадуе:
«Мне
прапаноўвалі пісаць ліст, прасіць памілавання. Я не пагадзіўся. Пра што? Я
нічога не парушаў, я лічу сябе невінаватым чалавекам. Я застаюся ў гэтай
краіне, і калі я пацярпеў за сваю ідэю, ну што зробіш? Я буду тут трываць
далей.
З'язджаць?
Я зараз магу сказаць, што ў мяне слабое здароўе, што я паеду лячыцца
дзе-небудзь у паўднёвых краінах. Абсалютна гэтага не будзе. Я пайду лячыцца ў
беларускую бясплатную медыцыну, на якую я клаў грошы як грамадзянін і
падаткаплацельшчык.
А калі
прыйдзецца зноў за свае ідэалы пацярпець, ну што ж, будзем сядзець. У Беларусі
мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».
За кратамі Банцэр двойчы трымаў працяглыя галадаванні: 16 дзён без ежы і вады сёлета ў сакавіку, 19 дзён на вадзе ўлетку. Гэта моцна пагоршыла ягонае здароўе. Да таго ж, пасля выхаду з гарадзенскай турмы ў яго выявілі гепатыт С.