У Мінску адкрываецца выстава віцебскай мастачкі Томы Пракоф’евай “Адлюстраванне”
Выстава адкрываецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 4 снежня і працуе да 31 снежня.
Тома Пракоф’ева нарадзілася ў Віцебску. З 11 год займалася ў Народнай дзіцячай выяўленчай студыі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Ларысы Мікалаеўны Здор.
У 2005 годзе стала пераможцам у Міжнародным конкурсе дзіцячых творчых прац, прысвечаных 80-годдзю Артэка. У 2014 годзе скончыла архітэктурны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2015 годзе скончыла магістратуру БНТУ.
Выставы:
2013 г. – першая персанальная выстава жывапісу і графікі, Beatles-club “Чердачок”, Віцебск;
2014 г. – выстава “Марцовыя каты”, выставачная зала “Музычная гасцёўня”, Віцебск;
2014 г. – выстава інсталяцый па матывах баек І.А. Крылова “Мораль сей басни такова”; выставачная зала “Чердачок” у ратушы, Віцебск;
2015 г. – персанальная выстава жывапісу, Beatles-club “Чердачок”, Віцебск;
2015 г. – выстава “Марцовыя каты, развітанне з вясной”, Арт-база, Віцебск;
2015 г. – выстава прац маладых мастакоў “Шведскі стол”, творчы цэнтр “VZAP”, Віцебск;
2015 г. – выстава жывапісу “Кіты не лятаюць”, Віцебскі мастацкі музей.
Адкрыццё выставы адбудзецца 4 снежня 2015 года ў 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).