Літва выступае за хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС
Літва выступае за тое, каб візавы рэжым паміж Беларуссю і ЕС быў спрошчаны як мага хутчэй. Пра гэта журналістам 7 снежня заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, перадае БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што ў перамовах паміж Беларуссю і ЕС наконт спрашчэння візавага рэжыму засталося вырашыць тэхнічныя пытанні.
Таксама афіцыйная Вільня лічыць, што кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можна знізіць. "Гэта было б добрай магчымасцю для пашырэння кантактаў паміж Беларуссю і ЕС", — мяркуе літоўскі пасол.