Ліван застаўся без электрычнасці. На электрастанцыях скончылася паліва

У Ліване спыненая цэнтралізаваная падача электраэнергіі. У суботу апоўдні па мясцовым часе з-за недахопу паліва спыніла працу апошняя з дзвюх буйных электрастанцый краіны, паведамляе Reuters.

e3661699562867c11fcc4a4355e6e770.jpg

Крыніца ва ўрадзе паведаміла агенцтву, што выпрацоўка энергіі на электрастанцыях адновіцца толькі ў панядзелак, а, магчыма, і яшчэ пазней.
Улады плануюць выкарыстоўваць для электрастанцый паліва з рэзерваў вайскоўцаў, аднак, адзначыў суразмоўца агенцтва, калі яны яго атрымаюць, пакуль невядома.
У многіх жыхароў ёсць дызельныя генератары, якія дазваляюць не застацца без святла, аднак паліва для іх таксама ў дэфіцыце.
Эканоміка Лівана перажывае цяжкі крызіс. З 2019 года курс мясцовай валюты знізіўся на 90%. Сітуацыю пагаршаюць перабоі з пастаўкамі паліва з-за мяжы і рост коштаў на бензін і дызель.
Паводле meduza.io