Ля Косава згарэлі чырвона-зялёныя «Дажынкі 2021»
Сёння ўначы згарэла чырвона-зялёная салямяная інсталяцыя — палац «Дажынкі 2021». Пажар знішчыў 10 тон саломы.
Саламяны палац “Дажынкі 2021” месціўся каля Косава ў Івацэвіцкім раёне.
Пра пажар паведаміла прэс-служба МНС: «03-32 паступіла паведамленне аб пажары рулонаў саломы, выкладзеных у кампазіцыю ў выглядзе замка з надпісам "Дажынкі 2021", памерамі 10х15 м, вагой 10 тон, 2021 года ўкосу паблізу г. Косава Івацэвіцкага раёна. У выніку пажару агнём знішчана 10 тон саломы. Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца».
Заўтра, 28 жніўня, у Косава на тэрыторыі Палацава-паркавага комплексу збіраюцца праводзіць раённыя "Дажынкі", адзгначае 1reg.by. На фестывалі запланавана ўшанаванне працаўнікоў вёскі, перадавікоў жніва. Абяцаюцца забавы для гасцей — выставы, прэзентацыі, канцэрты, фотазоны. Будзе працаваць гандаль. А ўвечары плануецца феерверк і дыскатэка.