Усіх затрыманых ля Акрэсціна адпусцілі. У тым ліку журналіста "Новага часу"
Затрыманыя некалькі гадзін знаходзіліся ў Маскоўскім РУУС. Пасля чаго ўсіх адпусцілі без складання пратаколаў аб затрыманні. Першым быў адпушчаны Юрый Рубцоў, з якого знялі майку.
Нагадаем, журналіст НЧ Вячаслаў Пяшко быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыя пасля таго, як збіраўся зняць на камеру выхад на волю затрыманага пасля мітынгу ў Курапатах гамяльчаніна Юрыя Рубцова, асуджанага на трое сутак арышту.
Вячаслаў толькі паспеў паведаміць, што іх вязуць у Маскоўскі РУУС, пасля чаго сувязь з ім перарвалася і на дадзены момант тэлефон нашага журналіста не адказвае.
Як стала вядома, Вячаслаў — адзін з дзевяці затрыманых. Як паведамляла nn.by, сярод затрыманых таксама — Павел Вінаградаў, Вольга Мікалайчык, Марына Цітова.
Па інфармацыі spring96.org, былі затрыманыя таксама Леанід Кулакоў, Аксана Сцяпанава, Юрый Рубцоў, Юля Сакалова.
Па інфармацыі Прэс-службы ГА "Беларускай асацыяцыі журналістаў", затрымана і фрыланс-журналістка Настасся Рэзнікава.
У Маскоўскім РУУСе сваякам затрыманых паведамілі, што сюды іх не прывозілі. Месцазнаходжанне журналістаў на гэты момант высветліць не ўдалося. Намеснік старшыні ГА "БАЖ"
Андрэй Бастунец спрабаваў скантактавацца з начальнікам аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксанрам
Ластоўскім.