
"Гэта вельмі правільны шлях, таму што трэба падтрымліваць тых, хто пацярпеў незаконна, — каментуе ідэю і тое, што сам бачыў падчас Дня Волі ў Мінску, Лявон Вольскі. — І ўсе могуць трапіць у такую ж сітуацыю, і на мітынгу, і проста на вуліцы. Я таксама там быў, і было відаць, што людзі змяніліся. Раней баяліся, былі больш безабаронныя, а цяпер мне кінулася ў вочы, што агульная маса не баялася. Нават пры тых затрыманнях, калі вялі, ніхто асабліва не крычаў і не плакаў. Мне спадабалася, як адрэагавала грамадскасць на затрыманні, як людзі ў фэйсбуку пачалі збіраць сродкі, рэакцыі музыкаў".
euroradio.fm