Леслі Найф — новы беларускі прэзідэнт?

Лідар Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (сцэнічнае імя — Леслі Найф) заявіў у сацсетках пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.  



spiavak_prezident.jpg

Музыка стварыў уласны сайт і апублікаваў на ёй перадвыбарчую праграму. У прыватнасці, ён піша: “Калі я стану прэзідэнтам, спярша аддам указ аб пабудове ў Беларусі касмадрому і правядзенні ўласнай Алімпіяды. Апроч таго, мы запатрабуем вярнуць нам усе нашы спрадвечныя землі ад Айдаха да Плутона. Мы не станем разменьвацца на танкі, самалёты і кулямёты.мы пабудуем сваю Зорку Смерці з чаркай і шкваркай! Галоўнае што? Галоўнае, каб скафандр не ціснуў! А там і да эканомікі дабяромся”.

Леслі Найф пазіцыянуе сябе як “былога касмічнага пірата”. “У нас будуць найбольшыя ураджаі, межгалактычныя трактары і Вялікі хакейны калайдар!” — абяцае новаспечаны палітык.

Адным з пунктаў перадвыбарчай праграмы музыкі з’яўляецца легалізацыя карупцыі. Ён нават прапануе пабудаваць вуліцы рудых ліхтароў, дзе чыноўнікі змогуць займацца карупцыяй “у парадку індывідуальнага прадпрымальніцтва”.

У каментары БелаПАН Уладзіслаў Наважылаў патлумачыў, што яго кампанія — “не болей за спробу пасмяяцца з выбараў у Беларусі”. “Калі з дапамогай СМІ зробім рэзананс, то чаму б і не? Шансы — няважна, галоўнае — паспрабаваць разгайдаць лодку, дакладней, разварушыць балота”, — сказаў лідар гурта Gods Tower.

Еўрарадыё