Лукашэнка сёння возьме ўдзел ва ўрачыстай «Малітве за Беларусь»
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі «Малітва за Беларусь», якая адбудзецца 2 кастрычніка ў Храма-помніка ў гонар Усіх святых. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У крыпце Храма-помніка пройдзе цырымонія закладкі капсул з зямлёй з месцаў пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі удалечыні ад Радзімы. Кіраўнік дзяржавы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса.
Паводле: Наша Ніва