Лукашэнка паабяцаў сельскай гаспадарцы ўвесці дыктатуру тэхналогіяў
Добрыя эканамічныя паказчыкі ў сельскай гаспадарцы залежаць ад неабходных тэхналагічных працэсаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка нагадаў на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны.
«Кажаце, што патрэбная дыктатура тэхналогій? Яна будзе. У форме заканадаўчага акту. І такі заканадаўчы акт ўраду трэба падрыхтаваць. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго становішча», — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка заявіў, што сельская гаспадарка мае палітычную значнасць. «Прадукты харчавання — гэта палітыка, і ўнутраная, і знешняя. Таму стаўка на развіты аграрны сектар як на адзін з прыярытэтаў развіцця краіны яшчэ на досвітку нашай незалежнасці была дакладнай. Цяпер ужо ніхто з гэтым не спрачаецца. Ад стану спраў у аграпрамысловым комплексе шмат у чым залежаць дабрабыт і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне», — заявіў ён.
Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь паўнавартасна забяспечвае сваю харчовую бяспеку, а гэта з'яўляецца найважнейшым фактарам незалежнасці.
Паводле euroradio.fm