Лукашэнка патрабуе жорсткага кантролю за гуманітарнай замежнай дапамогай
За гуманітарнай дапамогай, якая трапляе ў Беларусь, павінен быць жорсткі кантроль. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 30 красавіка. Беларускі кіраўнік асцерагаецца, што гэтыя грошы могуць пайсці на так званую "дэструктыўную дзейнасць". Пра гэта піша Еўрарадыё.

Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА
«Мы бачым актывізацыю нашых заходніх партнёраў — розных фондаў і асацыяцый па фінансаванні так званых гуманітарных праектаў. Маю пазіцыю вы ведаеце. Ні капейкі не павінна быць выдаткавана на дэструктыўную дзейнасць унутры краіны. Выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы павінна быць пад самым жорсткім кантролем», — цытуе БЕЛТА яго словы.
Дарэчы, сёлета Беларусь атрымала ўжо з-за мяжы каля 20 мільёнаў долараў бязвыплатнай дапамогі. Такую лічбу дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ігар Кудрэвіч, піша "СБ. Беларусь сегодня". За апошнія тры гады дапамога ў выглядзе грошай і тавараў склала 238 мільёнаў долараў.