Беларусь дамовілася пра пастаўкі нафты з Польшчы
Беларусь дамовілася пра пастаўкі нафты з Польшчы, паведамляе Еўрарадыё.

Пра гэта польскі амбасадар у Беларусі Артур Міхальскі распавёў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1». У эфір інтэрв'ю выйшла 3 траўня.
Дыпламат падкрэсліў, што Польшча разумее патрэбу Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніц энергіі.
«У палітычным плане ў Польшчы ёсць вельмі добразычлівыя адносіны да гэтага пытання, і Польшча хацела б быць часткай гэтага жадання Беларусі дыверсіфікаваць крыніцы энергіі», — патлумачыў Міхальскі.
Ён падкрэсліў, што цікавасьць польскіх бізнесоўцаў да Беларусі расце. Асабліва іх прывабліваюць такія сферы беларускай эканомікі, як мэблевая індустрыя, аграрная сфера, IT-сектар.