Польшча часткова ўзнаўляе прыём дакументаў на візы
З 11 траўня 2020 візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Брэсце і Гродне часткова ўзнаўляюць прыём дакументаў на выдачу віз у Польшчу, паведамляе Свабода.
Візы будуць выдаваць тром катэгорыям грамадзян:
- асобам, якія маюць дазвол на працу ў Польшчы;- уладальнікам «карты паляка»;- кіроўцам міжнародных перавозак.
Асобы, якія плануюць уезд у Польшчу ў іншых мэтах, чым пазначаны вышэй, змогуць падаць дакументы пасля аднаўлення прыняцця візавых заяваў на наступных этапах.
Прыём дакументаў на выдачу візаў візавымі цэнтрамі Польшчы ў Беларусі быў спынены 17 сакавіка ў сувязі з захадамі супраць распаўсюду інфекцыі COVID-19.
svaboda.org