Лукашэнка прызначыў 35-гадовага гарадзенца на пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта
Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта гарадзенца Андрэя Свірыдава, паведамляе Белсат.

Андрэй Свірыдаў у Менску. 2006 г. Фота - «Аднакласнікі»
У 2001 – 2006 гг. Свірыдаў вучыўся на факультэце эканомікі і кіравання гандлем Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Пазней 35-гадовы гарадзенец працаваў кіраўніком камітэту эканомікі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Адзіная сацыяльная сетка, у якой удалося знайсці Андрэя Свірыдава – «Аднакласнікі». Там у намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта 53 сябра і некалькі фотаздымкаў са студэнцкіх часоў. У сацсетку ён заходзіць даволі рэдка. Апошні раз ён быў на «Аднакласнікі» летась у студзені.

Андрэй Свірыдаў (злева). Фота – «Аднакласнікі».
Старонка Андрэя Свірыдава ва «УКантакце» па ўсёй верагоднасці заблакаваная.