Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду», паведамляе «Белсат».

Віктар Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Лукашэнка. Фота - president.gov.by

Віктар Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Лукашэнка. Фота - president.gov.by

«Дзесьці хтосьці ляпнул — аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і. Гэта цяпер модная фармулёўка на Захадзе. У іх хутка семʼяў не будзе: мужык з мужыком ажэніцца або замуж выходзіць. Дзяцей няма каму нараджаць. А мы ў іх запазычваем нейкія нормы паводзін у сямʼі», — дадаў ён.

Лукашэнка прызнаўся, што не прыхільнік таго, каб караць дзяцей. Але часам, на яго думку, гэтага не атрымліваецца пазбегнуць.

«Трэба зыходзіць з той сітуацыі, якая ў нас складваецца. Добры рэмень часам таксама карысны для дзіцяці. Не для ўсіх, вядома, — адзначыў ён. — Віктар, як старэйшы, часта атрымліваў ад мяне. Сярэдні, Дзіма, ужо бачыў, як Віцю трапляла, і роўненька стаяў побач. Малодшага, яму пятнаццаты год, я наогул ніколі не караў: ён гэтага не заслугоўваў».

«Гэта наша традыцыя, наша жыццё, і мы будзем выхоўваць так, як трэба», — падкрэсліў ён.

Раней у МУС Беларусі паведамлялі, што кожны год толькі ў органы ўнутраных справаў паступае прыкладна 120 тысяч паведамленняў аб хатнім гвалце — гэта практычна кожнае дзясятае паведамленне, якое паступае ў міліцыю.

Старэйшаму сыну Лукашэнкі Віктару цяпер 42 гады. На дадзены момант ён сябра Савета Бяспекі і памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі.

belsat.eu