Лукашэнка скасаваў абавязак мець у машыне талон да правоў і сертыфікат тэхагляду


Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня ўказ аб карэктаванні спісу адміністрацыйных працэдураў. Тэкст указу яшчэ не апублікаваны, але некаторыя дэталі вядомыя з каментару прэс-службы Лукашэнкі.

bbbb346b_175f_4b96_9c16_ce7800f2a4c7_w1023_r1_s.jpg

Указ скасоўвае неабходнасць афармляць да правоў кіроўцы дадатковы талон, у які ставілі пазнакі аб парушэннях правілаў, а таксама сертыфікат аб праходжанні тэхагляду (сама неабходнасць праходзіць тэхагляд, як вынікае з паведамленні прэс-службы, застаецца).
Таксама ўказ рэгламентуе працэдуру выдачы міжнароднага пасведчання кіроўцы. З нядаўняга адказу МУС на сайце Petitions.by вядома, што нават такое пасведчанне ня будзе лічыцца ў Беларусі пасведчаннем асобы (роўным пашпарту).
Законапраект аб скасаванні талонаў да правоў кіроўцы разглядалі прынамсі з 2017 году, а выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы збіраліся яшчэ з 2016 году.
Акрамя таго, указ:скарачае тэрміны пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу палепшыць жыллёвыя ўмовы;прызнанне жылога памяшкання не адпаведным тэхнічным і санітарным нормам робіць бестэрміновым (цяпер рашэнне дзейнічае 6 месяцаў);спрашчае пастаноўку грамадзянаў на консульскі ўлік;скасоўвае плату за электронную рэгістрацыю часовага знаходжання іншаземцаў у Беларусі;пры шэрагу працэдураў у падатковых органах дазваляе грамадзянам замест пашпарту падаваць яго копію – гэта ў сваю чаргу дазволіць падаваць пэўныя заявы ў пісьмовым або электронным выглядзе без асабістай прысутнасці;замест копіі рашэння суду аб усынаўленні можна будзе падаваць выпіску з адпаведнага дакументу;уводзіць «новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, выключаюцца працэдуры, што страцілі сваю актуальнасць, напрыклад, па выдачы рашэнняў аб прыватызацыі жылых памяшканняў».
svaboda.org