Лунінецкіх чыноўнікаў абавязалі выступаць у “раёнцы” па графіку
Згодна з дакументам, кожны кіраўнік, пачынаючы са старшыні райвыканкама, павінен друкавацца ў розных рубрыках “раёнкі ў вызначаныя тэрміны. Напрыклад, кіраўнік райвыканкама абавязаны правесці прамыя лініі з жыхарамі горада і раёна, выступіць у рубрыцы “Клопат мясцовай улады ў сакавіку, чэрвені, верасні, снежні. Больш за ўсіх "дасталася" начальніку аддзелу ідэалагічнай работы — яму трэба друкавацца “пастаянна.
Згодна з дакументам, кожны кіраўнік, пачынаючы са старшыні райвыканкама, павінен друкавацца ў розных рубрыках “раёнкі ў вызначаныя тэрміны. Напрыклад, кіраўнік райвыканкама абавязаны правесці прамыя лініі з жыхарамі горада і раёна, выступіць у рубрыцы “Клопат мясцовай улады ў сакавіку, чэрвені, верасні, снежні.
Больш за ўсіх "дасталася" начальніку аддзелу ідэалагічнай работы — яму трэба друкавацца “пастаянна.
Дакумент узгоднены з галоўным рэдактарам “Лунінецкіх навін Таццянай Вайцяхоўскай і зацверджаны намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Рафалофічам.
Прадстаўляць інфармацыю ў недзяржаўнае выданне “Информ-прогулка чыноўнікам забаронена.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"