Міхась Казлоўскі: “Я супраць вяртання праху Багдановіча”

Напярэдадні дня нараджэння Максіма Багдановіча ў Маладзечне была прэзентаваная выстава, прысвечаная 120-годдзю класіка.

Адзінаццаць маладзечанскіх мастакоў паказалі свае працы — жывапіс і графіку. А мастак Леанід Грыцкоў падрыхтаваў заснежаную “Старую хатку ў тэхніцы шамот — з гліны. Калі глядзіш на яе, так і хочацца памацаць!



148148d62be67e0916a833931bd32b26.gif

Напярэдадні дня нараджэння Максіма Багдановіча ў Маладзечне была прэзентаваная выстава, прысвечаная 120-годдзю класіка.
Адзінаццаць маладзечанскіх мастакоў паказалі свае працы — жывапіс і графіку. А мастак Леанід Грыцкоў падрыхтаваў заснежаную “Старую хатку ў тэхніцы шамот — з гліны. Калі глядзіш на яе, так і хочацца памацаць!
Як заўважыў Міхась Казлоўскі, які вёў прэзентацыю, сярод усіх работ не аказалася партрэта паэта. Аднак пра класіка нагадваў партрэт яго блізкага сябра Вацлава Ластоўскага, які выканаў Генадзь Селядзец. Краязнаўца нагадаў, што менавіта Ластоўскі прапанаваў назваць адзіны прыжыццёвы зборнік паэта “Вянок.
— Цяпер шмат дыскусій вядзецца вакол двух пытанняў, якія тычацца нашага класіка, — расказвае краязнаўца. — Ці друкаваць яго інтымны дзённік і ці вяртаць яго прах на радзіму. Я супраць абодвух гэтых рэчаў, лічу, што мы пакуль не падрыхтаваныя сустрэць генія. Мы проста выйдзем яго сустракаць, таму што нам так загадалі, і не адчуем, што ён вяртаецца да нас. Таму я хачу даць параду нашым маладым творцам — не спяшайцеся. Цяпер многія бяруць колькасцю, але паглядзіце, Багдановіч стварыў адзін зборнік і ў свае 25 гадоў цалкам адбыўся як паэт.
Свае вершы, прысвечаныя Багдановічу, чыталі паэты Лідзія Гардынец і Таццяна Тамашэвіч.
Выступіў і мастак Мікола Аўчыннікаў. Ён удзельнічаў у выставе, якая адбылася на 90-годдзе паэта ў далёкім 1981-м. Потым — на выставах з нагоды 100 і 110 гадоў нараджэння Багдановіча, бярэ ўдзел і сёлета, на 120-годдзе паэта. На яго погляд, выбітнасць Багдановіча найперш у тым, што той, адарваны ад Беларусі, стаў геніяльным беларусам.
— Але каб намаляваць яго партрэт, трэба быць духоўна падрыхтаваным, — пракаментаваў Мікола Аўчыннікаў адсутнасць партрэта Багдановіча на выставе. — Тут шмат акалічнасцяў. Не кожнаму падуладная партрэтная спецыфіка, і да напісання партрэта неабходна падысці. Мяркую, да гэтага быў блізкі наш мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі.
Выстава будзе працаваць каля месяца.

get1.jpg

                            Леанід Грыцкоў “Старая хатка


                         Багдановіча славілі ўвесь год
У сёлетні юбілейны год раённая цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча ладзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных паэту: адсвяткавалі 100 гадоў, як паэт адпачываў у Ракуцёўшчыне, ладзілі музычную гасцёўню, на якой выступаў клуб аўтарскай песні “Свечка пад кіраўніцтвам Сяргея Шымана, навукова-краязнаўчую канферэнцыю “Максім Багдановіч і яго час, літаратурныя гасцёўні, кніжныя выставы.
У пятніцу, 9 снежня, падсумавалі працу бібліятэк раёна па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю Максіма Багдановіча. У раённай цэнтральнай бібліятэцы пераможцаў конкурсу “У родным краі ёсць крыніца ўзнагародзіла загадчыца бібліятэкі Валянціна Страх. Лепш за ўсіх справіліся супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі філіяла №3 і філіяла №7.
Паводле “Рэгіянальнай газеты