Мілінкевіч не будзе кандыдатам у прэзідэнты
Лідэр Руху “За свабоду, адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандр Мілінкевіч не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру пад час чарговых выбараў кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца 19 снежня 2010 году. Пра гэта палітык заявіў 17 верасня на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Лідэр Руху “За свабоду, адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандр Мілінкевіч не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру пад
час чарговых выбараў кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца 19 снежня 2010 году. Пра гэта палітык заявіў 17 верасня на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
“Я падыходжу да кампаніі вельмі адказна, я разумею сваю ролю ў палітычнай дзейнасці і хачу сказаць, што калі 3 мая я рабіў прэзентацыю сваёй праграмы, то сказаў, што мы будзем адстойваць
наша права на свабодныя і сумленныя выбары, і назваў гэта змаганнем за тое, што мы маем права лічыць галасы сумесна з уладай, чаго ніколі не было раней, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. –
Намі былі накіраваны лісты ў АБСЕ, у Савет Еўропы, Еўрапарламент, Еўракамісію, СНД, а таксама паслам усіх краін Еўрасаюза, прадстаўленых у Беларусі, дзе мы казалі пра тое, як бачым змены ў
заканадаўстве дзеля таго, каб мы лічылі галасы разам. Улада сёння слабейшая, яна магла б пайсці на гэтыя саступкі, але, я думаю, яна не зарумее сваёй гістарычнай ролі і важнасці таго, каб у Беларусі
з’явілася легітымная ўлада. Акрамя таго, мы ўступілі ў перапіску з парламентам, дзе таксама выказалі нашы прапановы. Пасля таго, як выбары былі анансаваныя, Лідзія Ярмошына (старшыня
Цэнтрвыбаркаму – Г.К.) сказала, што зменаў у заканадаўстве ў час выбарчай кампаніі не будзе. Для мяне гэта аноўная прычына, па якой я не буду выстаўляць сваю кандыдатуру на гэтых выбарах,
таму што не хачу ўдзельнічаць у спектаклі, дзе адзін рэжысёр, адзін сцэнарыст, адзін акцёр, я не хачу быць у ім статыстам. І хачу, каб людзі ў Беларусі і нашы партнёры ў замежжы ведалі, што на самой
справе ў Беларусі выбараў няма.
У гэты ж дзень Аляксандр Мілінкевіч, а таксама старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік Саюза “За мадэрнізацыю Алесь Міхалевіч (таксама прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкую
пасаду) і старшыня Беларускай партыі “Зялёныя Алег Новікаў падпісалі пагадненне пад назвай “Грамадзянская акцыя “Беларускі выбар.
Як адзначаецца ў дакуменце, у Беларусі наспела неадкладная неабходнасць змены палітычнага рэжыму і эканамічнага ладу, мадэрнізацыі краіны, пабудовы трывалай грамадзянскай супольнасці дзеля абароны
народных інтарэсаў на прынцыпах свабоды і сацыяльнай справядлівасці пры ўмове яднання прагрэсіўных сіл і рэалізацыі беларускага, а не замежнага сцэнару. Падпісанты пагаднення дамаўляюцца аб
супрацоўніцтве падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў, каардынацыі пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і назіранні. Суб’екты пагаднення будуць “імкнуцца да
правядзення супольнай палітычнай кампаніі ў часе выбараў.
Прадстаўляць Грамадзянскую акцыю “Беларускі выбар упаўнаважаны старшыня Руху “За свабоду Аляксандр Мілінкевіч, выпрацоўка пазіцыі Грамадзянскай акцыі па пытаннях
унутранай і знешняй палітыкі будзе ажыццяўляцца Радай.