Мілінкевіч і Някляеў пра арышты ў Беларусі 21 чэрвеня

Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Уладзімір Някляеў і кіраўнік Руху “За Свабоду! Аляксандр Мілінкевіч пракаментавалі арышты 21 чэрвеня ў Гродна журналіста Андрэя Пачобута па артыкуле  367, частка 2 — «паклёп у адносінах да прэзідэнта, што ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, што раней была асуджана за паклёп альбо знявагу», а таксама актывіста “Гавары праўду Аляксандра Арцыбашава і былога палітвязня Паўла Вінаградава ў той самы дзе

Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Уладзімір Някляеў і кіраўнік Руху “За Свабоду! Аляксандр Мілінкевіч пракаментавалі арышты 21 чэрвеня ў Гродна журналіста Андрэя Пачобута па артыкуле  367, частка 2 — «паклёп у адносінах да прэзідэнта, што ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, што раней была асуджана за паклёп альбо знявагу», а таксама актывіста “Гавары праўду Аляксандра Арцыбашава і былога палітвязня Паўла Вінаградава ў той самы дзень у Мінску.

Паводле Някляева, гэты факт адвольных затрыманняў — “вельмі кепскі сігнал і паказнік таго, якімі будуць выбары ўвосень гэтага года. Нягледзячы на тое, што ў сілавых структурах Беларусі, як пераканаўся Някляеў за час сваёй палітычнай дзейнасці, існуе значная частка па-дзяржаўніцку настроеных службоўцаў, яе ўплыў паступова зніжаецца. Арышты знакавых асоб, найперш Андрэя Пачобута, могуць прывесці сітуацыю з еўрапейскай перспектывай Беларусі, магчымасцю дыялогу з адзінай Еўропай, да “кропкі незвароту. Развіццё падзей “гаворыць пра неаднароднасць нашай улады, …і калі ў ёй не знойдуцца сілы, здольныя супрацьдзейнічаць гэтаму, тады можна заключыць, што гэтая ўлада не толькі слабая пад “моцнай асобай, але і цалкам антыбеларуская.
Салідарызуючыся з Някляевым, Аляксандр Мілінкевіч назваў учорашнія арышты “правакацыяй колаў, якія не хочуць, каб Беларусь аднаўляла адносіны з Еўрапейскім звязам, была дэмакратычнай і самастойнай.
Суды над Аляксандрам Арцыбашавым, затрыманым у раёне вуліцы Няміга ў Мінску перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» і Паўлам Вінаградавым, забраным непасрэдна з дому, адбудуцца сёння ў Цэнтральным судзе Мінска.