Мінюст папярэдзіў БАЖ
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне Грамадскаму аб’яднанню “Беларуская асацыяцыя журналістаў. Яшчэ 13 студзеня адпаведны загад падпісаў намеснік міністра Аляксандр Сіманаў.
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне Грамадскаму аб’яднанню “Беларуская асацыяцыя журналістаў. Яшчэ 13 студзеня адпаведны загад падпісаў
намеснік міністра Аляксандр Сіманаў.
Мінюст лічыць, што на пасведчанні ГА “БАЖ неправамерна змешчаны надпісы “Прэса і “Press, у той час, як БАЖ — не сродак масавай
інфармацыі. Міністэрства юстыцыі спасылаецца на інцыдэнт з затрыманнем на шклозаводзе “Нёман журналіста А. Дзянісава, які ў лістападзе 2009 года “ажыццяўляў
відэарэпартаж на тэрыторыі прадпрыемства, пры гэтым “прадставіўся як журналіст і прад’явіў пасведчанне ГА БАЖ.
“Такія ж пасведчанні выдадзены і іншым сябрам ГА БАЖ, — падкрэслівае Мінюст. Міністэрства ўпэўненае, што такім чынам арганізацыя парушыла закон “Аб СМІ, а гэтыя
дзеянні прывялі да “неабгрунтаванага прысваення сябрамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…
Акрамя таго, Мінюст лічыць, што дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА БАЖ “не прадугледжана статутам арганізацыі.
“Апрача пералічанага, на сайце змешчана інфармацыя аб мэтах дзейнасці ГА БАЖ, якія не адпавядаюць статутным, — заканчвае пералік сваіх прэтэнзій Мінюст.
Міністэрства абавязвае кіраўніцтва БАЖ на працягу месяца забраць усе выдадзеныя раней пасведчанні згаданага ўзору і “забяспечыць… далейшую немагчымасць карыстання імі;
ліквідаваць астатнія “парушэнні і “выпрацаваць меры, накіраваныя на недапушчэнне ў далейшым парушэнняў патрабаванняў заканадаўства і статута арганізацыі, а
таксама “прадставіць Міністэрству юстыцыі доказы выканання пералічаных вышэй патрабаванняў.
Папярэджанне можа быць абскарджана на працягу месяца ў Вярхоўны суд Беларусі, што і збіраюцца зрабіць кіраўнікі аб’яднання.
На думку намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, папярэджанне Міністэрства юстыцыі даволі дзіўнае. “Мінюст сам кажа, што БАЖ не з’яўляецца СМІ, і незразумела, як ён можа парушыць у
такім выпадку закон “Аб СМІ. Дарэчы, зацверджанай формы ўзору пасведчання сябра Грамадскага аб’яднання не існуе. Якім чынам можна парушыць тыя правілы, якія не
зацверджаныя, мне асабіста незразумела, — адзначыў юрыст у інтэрв’ю прэс-службе БАЖ. — Што тычыцца выкарыстання слова “прэса, дык, паўтаруся, закон
“Аб СМІ не распаўсюджваецца на дзейнасць БАЖ як грамадскага аб’яднання. Па-другое, слова “прэса ў самім гэтым законе не згадваецца, акрамя як датычна
прэсавых канферэнцый і прэсавых службаў…
Як адзначыла старшыня ГА БАЖ Жанна Літвіна, вынесенае Мінюстам папярэджанне, у прыватнасці, патрабаванне заняцца выманнем пасведчанняў больш як у тысячы сябраў БАЖ, ёсць не што іншае, як спроба
пераключыць увагу з праблем СМІ на абарону арганізацыі.
“Што тычыцца Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ, то гэта структурнае падраздзяленне БАЖ, якое дзейнічае на падставе адпаведнага палажэння. Яго стварэнне прадугледжана статутам грамадскага
аб’яднання. Уся інфармацыя пра гэта была накіравана Мінюсту, і дзе менавіта Мінюст знайшоў парушэнні, вельмі цяжка сказаць, бо ў чым канкрэтна дзейнасць Цэнтра выходзіць за межы
прадугледжаныя статутам, у папярэджанні не згадваецца, — адзначыў Андрэй Бастунец.
На думку юрыста, адказ на гэтыя пытанні з’явіцца, хутчэй за ўсё, тады, калі справа дойдзе да Вярхоўнага суда.