Міжнародныя назіральнікі: “масавыя беспарадкі” не даказаны
Міжнародная назіральная місія “настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі запрасіць “незалежных экспертаў АБСЕ. З тым, каб было праведзена тэрміновае і
непрадузятае міжнароднае расследаванне падзей у Мінску 19 снежня.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Міжнароднай назіральнай місіяй.
Міжнародная назіральная місія “настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі запрасіць “незалежных экспертаў АБСЕ. З тым, каб было праведзена тэрміновае і непрадузятае міжнароднае расследаванне падзей у Мінску 19 снежня.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Міжнароднай назіральнай місіяй.
З боку абвінавачання “належным чынам не быў аргументаваны і даказаны, а судамі “не даследаваны факт таго, што ў той дзень былі менавіта “масавыя
беспарадкі. Такое заключэнне зрабілі назіральнікі падчас першых судоў над удзельнікамі паслявыбарнай акцыі пратэсту.
Яны выказалі таксама заклапочанасць з нагоды распаўсюджаных ў СМІ сведчанняў аб прымяненні да вязняў катаванняў у СІЗА КДБ. І заклікалі неадкладна змяніць для іх меру ўтрымання і вызваліць з-пад
варты, а астатніх — з-пад хатняга арышту. “Гэта, у тым ліку, дазволіць зняць заклапочанасць міжнароднай супольнасці наконт магчымага прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання
падчас зняволення ў СІЗА, — адзначаецца ў заяве.
Прадстаўнікі місіі рэкамендуюць узнавіць магчымасць працы для адвакатаў, якія вялі абарону абвінавачаных па падзеях 19 снежня. Але былі пазбаўлены ліцэнзій ці выключаны з калегіі адвакатаў. І
забяспечыць адвакатам магчымасць бесперашкоднай працы ў інтарэсах сваіх падабаронных.
Як факт “неапраўданага абмежавання свабоды асацыяцый і “перашкоды легітымнай дзейнасці расцаніла місія папярэджанні праваабаронцам. Генеральная пракуратура
вынесла папярэджанне кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна Алесю Бяляцкаму за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі. А Міністэрства юстыцыі папярэдзіла Беларускі
Хельсінкскі камітэт за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі. Так Мінюст трактаваў зварот БХК да спецдакладчыка ААН, у якім
распавядалася пра ціск на адвакатаў.
Міжнародная назіральная місія заклікала ўлады забяспечыць выкананне “міжнародных стандартаў свабоды асацыяцый і дзейнасці праваабаронцаў. У тым ліку адмяніць “неадпаведную
агульнапрынятым нормам крымінальную адказнасць за дзейнасць у незарэгістраваных грамадскіх арганізацыях (артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ).
Нагадаем, што місія была накіравана ў Мінск Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён быў створаны кааліцыяй з больш чым 30 няўрадавых арганізацый краін
АБСЕ 27 снежня 2010 года.