Маці-адзіночку, пра якую пяць гадоў таму распавядаў канал АНТ, у чацвёрты раз асудзілі за абразу міліцыянта
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска да двух гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 55-гадовую маці-адзіночку з Мінску Ірыну Сташкевіч. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Гэта чацвёрты суд жанчыны па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады): яе судзілі за «абразлівыя» каментары ў дачыненні да начальніка ГУБАЗіКа Паршына, супрацоўніка Маладзечанскай інспекцыі Яўгена Калясені, міліцыянта Віталя Куляшова.
Адметна, што пяць гадоў таму АНТ зняў сюжэт пра Ірыну Сташкевіч: жанчына аформіла апякунства над дачкой суседкі, якая
памерла.
Гэты суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці
справы невядомыя. Справу, як і другі раз, разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.
У агульнай суме Ірыне прызначана 2,5 гады «хатняй хіміі».