Маці Ягора Пратасені не дазваляюць сустрэцца з сынам

Начальнік жодзінскай турмы №8 адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з асуджаным сынам Ягорам, які пасля спробы самагубства знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім шпіталі.



db52651ad2a15be6637bb4cec60f6690.jpg

фота www.belaruspartisan.org

Некалькі дзён таму Ягор Пратасеня, знаходзячыся ў камеры-адзіночцы жодзінскай турмы, ажыццявіў спробу суіцыду.

Стан 20-гадовага хлопца лекары ацэньваюць як вельмі цяжкі. Увесь час ён знаходзіцца ў коме.

Тое, што начальнік турмы адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з сынам, можа сведчыць аб дачыненні турэмнай адміністрацыі да той трагедыі, якая здарылася, — зазначае кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар:

— Ён казаў, што сваёй смерцю я дакажу, як у нас ставяцца да ўсіх затрыманых, як здзекуюцца. Проста створаны, з яго словаў, з яго ліста, менавіта аддзел гестапа.

Ягор Пратасеня здзейсніў самагубства ў сувязі з тым, што на працягу васьмі месяцаў у дачыненні да яго ажыццяўляліся катаванні з боку супрацоўнікаў следчага камітэта ды іншых сілавых структураў. Аб гэтым ён неаднаразова паведамляў у сваіх лістах на волю.

Беларускае Радыё Рацыя